10 сакавіка 2024 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Івана Паўлавіча Лісіна (1914–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Героя Савецкага Саюза (1943)
Іван Паўлавіч Лісін нарадзіўся 10 сакавіка 1914 г. у сяле Мала-Нікольск Тарскай акругі Табольскай губерні (цяпер Мурамцаўскага раёна Омскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. У 1926 г. закончыў чатыры класы школы. Працаваў у калгасе, на Кам-Курскім маслазаводзе, з 1937 г. – лесарубам у Талданскім леспрамгасе трэста «Дальтранслес» на Далёкім Усходзе.
8 студзеня 2024 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Васіля Сцяпанавіча Папова (1894–1967), военачальніка, удзельніка вызвалення Беларусі, Героя Савецкага Саюза (1945)
Васіль Сцяпанавіч Папоў нарадзіўся 8 студзеня 1894 г. у станіцы Праабражэнская Хапёрскай акругі (цяпер г. п. Кіквідзе Валгаградскай вобласці) у сям’і данскога казака. Закончыў настаўніцкую семінарыю. У 1916 г. прызваны ў Рускую імператарскую армію, закончыў школу прапаршчыкаў. Камандаваў узводам у Данскім казачым палку, ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце Першай сусветнай вайны.
15 верасня 2023 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Логінава (1923–1966), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Уладзімір Іванавіч Логінаў нарадзіўся 15 верасня 1923 г. у г. Белая Царква Кіеўскай губерні (цяпер Кіеўскай вобласці) у сям’і рабочага. У 1941 г. закончыў дзесяцігодку.
У Чырвонай арміі з ліпеня 1941 г. У 1942 г. закончыў Омскае ваеннае пяхотнае вучылішча. З красавіка 1942 г. – камандзір узвода супрацьтанкавых ружаў 157-га Маскоўскага ўмацаванага раёна.
9 ліпеня 2023 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Царыцына (1923–2004), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)
Канстанцін Іванавіч Царыцын нарадзіўся 9 ліпеня 1923 г. у в. Калупаева Старыцкага павета Цвярской губерні (цяпер Ржэўскага раёна Цвярской вобласці) у сялянскай сям’і. Закончыў сямігодку ў сяле Малагіне. У 1938 г. пераехаў у Ленінград, закончыў сярэднюю школу № 16, працаваў вучнем слесара.
23 лютага 2023 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Віктара Палікарпавіча Мішэніна (1913–1990), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Віктар Палікарпавіч Мішэнін нарадзіўся 23 лютага 1913 г. у пасёлку Юзаўка Бахмуцкага павета Екацерынаслаўскай губерні (цяпер г. Данецк) у рабочай сям’і. З 1928 г. працаваў токарам, затым канструктарам на Данецкім металургічным заводзе. Закончыў Данецкі металургічны інстытут (1938).
У Чырвонай арміі служыў у 1936–1937 гг. і з ліпеня 1941 г. Змагаўся на Заходнім, 1-м Беларускім, 2-м Беларускім франтах. У баях быў двойчы паранены (10 лютага 1942 г. і 18 сакавіка 1943 г.), пасля выздараўлення вяртаўся ў вайсковую разведку. Паспяхова правёў шмат адказных і цяжкіх баявых заданняў.
19 жніўня 2023 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Фёдаравіча Валошына (1923–1998), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Мікалай Фёдаравіч Валошын нарадзіўня 19 жніўня 1923 г. у в. Вялікая Камышэваха Барвенкаўскага раёна Харкаўскай вобласці ў сям’і служачых. Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю, працаваў токарам на заводзе ў г. Славянску.
У кастрычніку 1941 г. прызваны ў Чырвоную армію. З лістапада 1941 г. у дзеючай арміі на Варонежскім, Цэнтральным, Паўднёва-Заходнім, 1-м Беларускім франтах. Вызваляў Беларусь і Польшчу ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. У баях быў чатыры разы паранены (чацвёрты раз цяжка пад Варшавай).
12 студзеня 2023 г. – 110 гадоў з дня нараджэння Арсенія Паўлавіча Нікіціна (1913–1989), ваеннага лётчыка, Героя Савецкага Саюза, Ганаровага грамадзяніна г. Баранавічы
Арсеній Паўлавіч Нікіцін нарадзіўся 12 студзеня 1913 г. на станцыі Каінск (зараз г. Куйбышаў Новасібірскай вобласці) у сям’і рабочага. З 1925 г. жыў у пасёлку Лысьва (зараз горад у Пермскай вобласці). Пасля заканчэння ФЗН працаваў майстрам інструментальнага цэха на металургічным заводзе, але заўсёды марыў аб небе. У 1934 г. паступіў у Арэнбургскую ваенную школу лётчыкаў, якую скончыў у 1937 г.
З жніўня 1941 г. Арсеній Нікіцін на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прайшоў шлях ад радавога лётчыка да намесніка камандзіра 338-га Рыжскага бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка. А. П. Нікіцін удзельнічаў у Сталінградскай бітве, баях за Каўказ. Увосень 1943 г., калі ішла бітва за Днепр, ён наносіў бомбавыя ўдары па аэрадромах і войсках саперніка ў Запарожжы, Днепрапятроўску. Выдатна выявіў сябе і падчас баёў за вызваленне Прыбалтыкі і ў разгроме ворага пад Берлінам.
14 кастрычніка 2023 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Аляксандравіча Барысава (1903–1993), генерал-маёра, Героя Савецкага Саюза, Ганаровага грамадзяніна г. Баранавічы
Уладзімір Аляксандравіч Барысаў нарадзіўся 14 кастрычніка 1903 г. у в. Такавая Яраслаўскай губерні (цяпер Барысаглебскага раёна Яраслаўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў царкоўна-прыходскую школу. У 13 гадоў бацькі адправілі хлопчыка ў Петраград на прыслужванне ў гастранамічную краму. У 1918 г. ён вярнуўся ў роднае сяло.
17 сакавіка 2023 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Аляксея Канстанцінавіча Скрылёва (1918–1946), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
Аляксей Канстанцінавіч Скрылёў нарадзіўся 17 сакавіка 1918 г. у сяле Міхайлаўскае Краснаярскага павета (цяпер Ужурскага раёна Краснаярскага края) у сялянскай сям’і. Бацькі паходзілі з перасяленцаў з Арлоўшчыны. У Міхайлаўскім Аляксей закончыў пачатковую школу. У 1933 г. сям’я пераехала ў г. Ужур, дзе закончыў дзевяць класаў чыгуначнай школы № 39, потым – тры курсы рабфака Краснаярскага лесатэхнічнага інстытута.
1 жніўня 2023 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Сцяпанавіча Дацэнкі (1913–1991), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
Дзмітрый Сцяпанавіч Дацэнка нарадзіўся 1 жніўня 1913 г. у сяле Аннаўка Запарожскай вобласці ў сялянскай сям’і. Яшчэ ў яго дзяцінстве сям’я пераехала ў г. Горлаўка. У 1935 г. закончыў будаўнічы тэхнікум, працаваў на машынабудаўнічым заводзе.